Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Sep 2022

Паязды "Беларускі ваяж" плануецца запусціць на пастаяннай аснове

Паязды
Фота з архiва

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паязды "Беларускі ваяж" плануецца запусціць на пастаяннай аснове. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ заявіў начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, паведамляе БЕЛТА.

"У графіку на 2022-2023 гады мы разглядаем, акрамя павелічэння частаты руху па традыцыйных маршрутах у Анапу і Адлер, павялічыць частату руху паяздоў у Мурманск. Акрамя таго, плануецца пусціць бесперасадачныя вагоны ў Пскоў", - расказаў Уладзімір Марозаў.

Акрамя таго, паводле слоў начальніка Беларускай чыгункі, плануецца на пастаяннай аснове пусціць паязды "Беларускі ваяж": "Да Новага года будзе тры рэйсы, а таксама плануюцца рэйсы ў навагоднія святы".

Абмяркоўваецца і пытанне абнаўлення рухомага саставу для ўнутрырэспубліканскіх перавозак. "Гэта няпростая тэма. Цяпер не многа вытворцаў, якія могуць прапанаваць рухомы састаў менавіта для рэгіянальных перавозак эканомкласа. Але нам трэба знаходзіць альтэрнатыву, таму што паязды выпрацоўваюць свой тэрмін, і ў бліжэйшы час ім спатрэбіцца замена", - рэзюмаваў Уладзімір Марозаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі