Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Лют 2021

Пагадненне аб перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў у расійскіх партах будзе падпісана 15 лютага

Пагадненне аб перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў у расійскіх партах будзе падпісана 15 лютага
Фота з архiва

12 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Расія 15 лютага заключаць пагадненне аб арганізацыі перавалкі беларускіх нафтапрадуктаў у расійскіх партах. Дакумент падпішуць у Маскве міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка і міністр транспарту Расіі Віталь Савельеў, гаворыцца ў інфармацыі на сайце расійскага транспартнага ведамства, паведамляе БЕЛТА.

"Праект пагаднення прадугледжвае перавалку беларускімі прадпрыемствамі больш як 9,8 млн т грузаў у расійскіх партах на Балтыцы ў 2021-2023 гадах. Размова ідзе пра такія грузы, як мазут, бензін і масла. Пагадненне прадугледжвае заключэнне кантрактаў па прынцыпе take-or-pay. Калі грузаадпраўшчык забяспечвае перавалку ў аб'ёме меншым, чым дамоўлена, марскі тэрмінал у любым выпадку атрымлівае плату за ўвесь узгоднены аб'ём", - адзначаецца ў паведамленні.

Дзеянне пагаднення разлічана да канца 2023 года з магчымасцю аўтаматычнага прадаўжэння. "Аператары марскіх партовых тэрміналаў Ленінградскай вобласці і Санкт-Пецярбурга пацвердзілі гатоўнасць перавалкі гэтых нафтапрадуктаў і прадастаўленне скідак пры ўмове заключэння доўгатэрміновых дагавораў, зыходзячы з плануемага аб'ёму нафтапрадуктаў", - падкрэслілі ў расійскім Мінтрансе.

Акрамя таго, міністры падпішуць пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне транспартнай бяспекі. Яно дасць магчымасць сфарміраваць уніфікаваны механізм узаемадзеяння паміж дзяржавамі, які забяспечвае своечасовае выяўленне, папярэджанне і спыненне незаконнага ўмяшання ў дзейнасць транспартнага комплексу пры перавозках пасажыраў і грузаў у міжнародных зносінах, а таксама кабатажных аўтамабільных перавозках грузаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі