Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Ліс 2014

Падземныя сховішчы газу ў Беларусі плануецца пашырыць

20 лістапада, Масква /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Падземныя сховішчы газу ў Беларусі плануецца пашырыць. Аб гэтым сёння на экспертна-медыйным форуме "15-годдзе Саюзнай дзяржавы: парадак дня на заўтра" заявіў намеснік міністра энергетыкі Расіі Анатоль Яноўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер у планах "Белтрансгаза" інвестыцыі ў пашырэнне існуючых падземных сховішчаў газу на тэрыторыі Беларусі і развіццё газатранспартнай сістэмы", - сказаў намеснік міністра.

У сферы энергетыкі і транспарту Беларусь і Расія рэалізавалі і рэалізуюць вялікую колькасць сумесных інвестыцыйных праектаў. Гэта, напрыклад, будаўніцтва БелАЭС, разглядаецца пытанне аб расійскіх інвестыцыях у ААТ "Гродна Азот".

Намеснік міністра нагадаў, што ў будучым ЕАЭС будуць створаны агульныя рынкі нафты, нафтапрадуктаў, газу і электраэнергіі. Цяпер бакі распрацоўваюць адпаведныя канцэпцыі. Ідзе выпрацоўка агульных падыходаў.

Форум "15-годдзе Саюзнай дзяржавы: парадак дня на заўтра" праходзіць сёння ў Маскве. У ім прымаюць удзел беларускія і расійскія вучоныя, палітолагі. Эксперты абмяркоўваюць перспектывы эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва Расіі і Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі