У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Стд 2016

Падрыхтоўку пілотных праектаў па стварэнні інавацыйных кластараў арганізуюць у Беларусі ў 2016 годзе

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падрыхтоўка пілотных праектаў па стварэнні інавацыйна-прамысловых кластараў у высокатэхналагічным сектары будзе арганізавана ў Беларусі ў 2016 годзе. Такія планы ўключаны ў комплекс мер па вырашэнні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 2016 годзе, які зацверджаны сумеснай пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка нумар 28/2 ад 18 студзеня 2016 года.

"Будзе арганізавана падрыхтоўка пілотных праектаў, накіраваных на фарміраванне інавацыйна-прамысловых кластараў у галінах высокатэхналагічнага сектара. Прадугледжваецца таксама стварэнне двух базавых інжынірынгавых цэнтраў для суправаджэння працэсу ўкаранення ў вытворчасць навукова-тэхнічнай прадукцыі", - гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце беларускага ўрада.

Асобным блокам у дакумент, аб якім ідзе размова, уключаны мерапрыемствы ў галіне інвестыцыйнай і інавацыйнай палітыкі. У прыватнасці, запланавана рэалізацыя сумесных інвестыцыйных праектаў міжрэгіянальнага кітайска-беларускага супрацоўніцтва, развіццё Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".

Таксама прадугледжана рэалізацыя інвестыцыйных праектаў Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2016 год, у тым ліку будаўніцтва аб'ектаў інжынернай інфраструктуры Беларускай АЭС. "Стаіць задача па паглыбленні спецыялізацыі і павышэнні эфектыўнасці эканомікі рэгіёнаў за кошт далейшага развіцця вытворчасцей, якія выкарыстоўваюць мясцовую сыравіну і рэсурсы. Будуць арганізаваны індустрыяльныя пляцоўкі, абсталяваныя інжынернай і транспартнай інфраструктурай, для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у сферы прамысловасці са стварэннем новых прадпрыемстваў", - адзначаецца ў паведамленні.

Акрамя таго, у 2016 годзе запланавана прыцягненне інвестыцый для рэалізацыі праектаў у рамках прыгранічнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, сумеснае стварэнне аб'ектаў рэгіянальнай інфраструктуры, а таксама развіццё прыгранічнага гандлю і турызму.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс