У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Снж 2014

Падпісаны трохгадовы кантракт на пастаўку расійскага газу ў Беларусь

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падпісаны трохгадовы кантракт на пастаўку расійскага газу ў Беларусь, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь".

Падрабязнасці кантракта ўдакладняюцца. Як паведамляў раней першы намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка, падрыхтаваны да падпісання дакумент прынцыпова не адрозніваўся ад дзеючага. "Мы не адышлі ад той прынцыповай формы ў цэнаўтварэнні, якая была. З-за таго што курс расійскага рубля пайшоў уніз, з 1 студзеня для нас цана на газ крыху знізіцца. Сёння яна амаль $168 за 1 тыс. куб.м, а будзе недзе $154-155", - растлумачыў тады першы віцэ-прэм'ер.

Гаворачы аб аб'ёмах паставак, Уладзімір Сямашка адзначыў, што Беларусь атрымае прыроднага газу пад поўную патрэбнасць. "На ўзроўні 22 млрд куб.м газу ў год. Іншы раз гэтыя аб'ёмы не выбіраем, у кантракце ёсць допуск плюс 5 працэнтаў, мінус 10 працэнтаў", - сказаў ён.

Дзеючы трохгадовы кантракт на пастаўку "Газпрамам" прыроднага газу для Беларусі заканчваецца 31 снежня 2014 года.

Не выключана, што бакі падпісалі таксама кантракт на транспарціроўку газу праз тэрыторыю Беларусі на наступныя тры гады.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску