Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Май 2015

Па выніках Беларуска-кітайскага міжрэгіянальнага бізнес-форуму падпісана 25 пагадненняў

Па выніках Беларуска-кітайскага міжрэгіянальнага бізнес-форуму падпісана 25 пагадненняў11 мая, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Па выніках Беларуска-кітайскага міжрэгіянальнага бізнес-форуму ў Мінску сёння падпісана 25 пагадненняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Так, завізіраваны пагадненні аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Гомелем і Харбінам, аб устанаўленні пабрацімскіх адносін паміж Гроднам і Лунанем (правінцыя Ганьсу), Полацкам і Муданьцзянам. Супрацоўнічаць будуць таксама Брэсцкая вобласць і правінцыя Хубэй, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і Народны ўрад горада Пекіна, што замацавана адпаведнымі дакументамі.

Акрамя таго, у лік падпісаных сёння дакументаў увайшоў мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам гандлю Беларусі і Народным урадам правінцыі Ганьсу.

Мемарандум аб супрацоўніцтве падпісалі IZP Technologies Group Beijing (Кітай) і кансорцыум ЗТАА "АОІ Лагістык Парк" (Беларусь).

Сёння ў Мінску прайшоў Беларуска-кітайскі міжрэгіянальны бізнес-форум. Яго арганізавалі Міністэрства камерцыі КНР, Міністэрства эканомікі Беларусі, Беларуская гандлёва-прамысловая палата. Усяго на форум прыбыло амаль 450 чалавек, з іх 300 з КНР. Пленарнае пасяджэнне пад дэвізам "Новыя пляцоўкі - новыя магчымасці" ўключала ў тым ліку прэзентацыю праекта індустрыяльнага парка "Вялікі камень", выступленні кіраўніцтва правінцый, гарадоў Кітая і рэгіёнаў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі