Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Стд 2019

Па дзяржпраграме інавацыйнага развіцця ў 2018 годзе адкрыта 19 новых вытворчасцей

Па дзяржпраграме інавацыйнага развіцця ў 2018 годзе адкрыта 19 новых вытворчасцей

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 2018 годзе па дзяржаўнай праграме інавацыйнага развіцця ўвялі ў эксплуатацыю 19 новых вытворчасцей, рэалізоўваліся 94 інавацыйныя праекты, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін.

Так, вучоныя займаліся распрацоўкай перспектыўнай тэхналогіі карпусіравання інтэгральных мікрасхем і яе інтэграцыяй у вытворчасць вырабаў прамысловага, спецыяльнага і двайнога прызначэння, фарміраваннем інавацыйна-прамысловага кластара высокіх тэхналогій у галіне складанай медыцынскай тэхнікі, сістэм забеспячэння бяспекі, абсталявання неразбуральнага кантролю. Работа ішла над арганізацыяй вытворчасці высокатэхналагічных комплексаў, оптыка-механічных вырабаў, стварэннем інфраструктуры для аказання медыцынскіх паслуг пры хірургічных захворваннях у дзяцей.

Для пашырэння і ўкаранення рэзультатаў навукова-тэхнічнай дзейнасці ў вытворчую сферу ДКНТ разам з Міністэрствам адукацыі і рэгіёнамі развівае інавацыйную інфраструктуру. "Сфарміравана развітая сетка суб'ектаў гэтай інфраструктуры, якая ўключае 15 тэхнапаркаў і 9 цэнтраў трансферу тэхналогій. Тэхнапаркі створаны ва ўсіх без выключэння абласных цэнтрах краіны, а таксама ў буйных раённых цэнтрах: Пінску, Наваполацку, Горках, плануецца стварэнне тэхнапаркаў у Барысаве, Бабруйску і Оршы", - расказаў Аляксандр Шумілін.

ДКНТ актыўна развівае міжнародныя кантакты і супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферы. У 2018 годзе арганізаваны калектыўныя раздзелы навукова-тэхнічных распрацовак Беларусі на 12 міжнародных выстаўках, па выніках якіх заключаны кантракты і перадкантрактныя пагадненні на пастаўку беларускай навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі на агульную суму большую за $8 млн.

Паводле даных ДКНТ, удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі арганізацыямі прамысловасці па выніках 2018 года склала 18,6 працэнта, што на 2,6 працэнтнага пункта вышэй за план. За студзень - лістапад 2018 года доля экспарту высокатэхналагічнай і навукаёмістай прадукцыі ў агульным аб'ёме беларускага экспарту склала больш за 33 працэнты, што таксама вышэй за планавыя значэнні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс