У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Жнв 2017

ІП у малых гарадах Беларусі стане прасцей адкрываць у сваіх дамах магазіны, кафэ, цырульні

Віялета Бразоўская14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрымальнікам у малых гарадах стане прасцей адкрываць у сваіх дамах магазіны, кафэ, цырульні. Аб гэтым 13 жніўня ў праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" паведаміла начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і паслуг Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Віялета Бразоўская, паведамляе БЕЛТА.

Такую магчымасць ІП плануецца прадаставіць праектам указа "Аб некаторых мерах па стварэнні ўмоў для развіцця гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва". "Ён прадугледжвае магчымасць у сваім доме, напрыклад, на першым паверсе, адкрыць невялікую гандлёвую кропку, кафэ, аб'ект бытавых паслуг", - адзначыла Віялета Бразоўская.

"Дакумент дае магчымасць не змяняць мэтавае прызначэнне памяшкання, што вельмі добра", - дадала яна.

Як паведамлялася, МАРГ прапанавала для індывідуальных прадпрымальнікаў і мікраарганізацый, якія працуюць у гандлі, бытавым абслугоўванні і грамадскім харчаванні ў гарадах да 20 тыс. насельніцтва, стварыць умовы, падобныя да ўмоў у аграэкатурызме. Размова ідзе аб увядзенні спецыяльнага падатковага рэжыму - 1 базавая велічыня ў год на кожны аб'ект (1 БВ цяпер складае Br23). Акрамя таго, прапануецца ўстанавіць і іншыя льготы, у іх ліку купля нерухомай маёмасці без аўкцыёну па рыначным кошце. Таксама плануецца распрацаваць спецыяльныя санітарныя нормы, правілы пажарнай бяспекі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску