Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Снж 2022

Офіс прадстаўніка Беларускай гандлёва-прамысловай палаты адкрыўся ў Екацярынбургу

Офіс прадстаўніка Беларускай гандлёва-прамысловай палаты адкрыўся ў Екацярынбургу
Фота з архiва

8 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Цырымонія афіцыйнага адкрыцця офіса прадстаўніка Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Свярдлоўскай вобласці адбылася ў Екацярынбургу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

"Прадстаўніком БелГПП назначаны Іван Булавін, вядомы ў дзелавых колах бізнесмен і мецэнат. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі ўрада Свярдлоўскай вобласці і адміністрацыі Екацярынбурга, афіцыйныя асобы, прадстаўнікі бізнесу і беларускай дыяспары, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса", - расказалі ў прэс-службе.

Як адзначыў кіраўнік аддзялення пасольства Беларусі ў РФ у Екацярынбургу Сяргей Чычук, мэта стварэння прадстаўніцтва - каардынацыя дзейнасці па развіцці сацыяльных, гандлёва-эканамічных, навукова-тэхнічных і культурных сувязей паміж Беларуссю і Свярдлоўскай вобласцю, умацаванне сувязей паміж гандлёва-прамысловымі палатамі Уральскага рэгіёна і Беларусі.

"Прадстаўніцтва адкрыта з мэтай пашырэння беларускіх тавараў на рынку Свярдлоўскай вобласці. Калі гэта ініцыятыва і пачынанне будуць паспяховымі, у далейшым плануецца асвоіць суседнія расійскія рэгіёны", - дадалі ў пасольстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі