6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мемарандум аб супрацоўніцтве адносна будаўніцтва ў Беларусі цэлюлозна-кардоннага камбіната заключаны паміж Беларуссю і Аманам. Ён уваходзіць у пакет дакументаў, тэкстамі якіх абмяняліся абодва бакі ў прысутнасці лідараў дзвюх краін Аляксандра Лукашэнкі і Хайсама бен Тарэка Аль Саіда па выніках перагавораў у Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прадугледжваецца, што агульны аб'ём інвестыцый па гэтым праекце складзе амаль $1,4 млрд. Магутнасць прадпрыемства чакаецца на ўзроўні каля 800 тыс. т прадукцыі ў год.
У час перагавораў Аляксандр Лукашэнка заявіў, што аманскія інвестыцыі ў сферы дрэваперапрацоўкі дапамогуць больш эфектыўна выкарыстоўваць прыродныя багацці Беларусі.