Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Чэр 2021

Інвестдагавор аб будаўніцтве ў Мінску "Паўночнага берага" будзе падпісаны ў бліжэйшыя дні - выканаўчы дырэктар кампаніі Emaar Properties

Інвестдагавор аб будаўніцтве ў Мінску

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інвестдагавор аб будаўніцтве ў Мінску разумнага горада "Паўночны бераг" будзе падпісаны ў бліжэйшыя дні. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам выканаўчы дырэктар кампаніі Emaar Properties Мухамед аль-Абар пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы аб рэалізацыі праекта, Мухамед аль-Абар адзначыў, што вельмі шмат работы ўжо зроблена. "Праектаванне розных аб'ектаў гэтага праекта пачата ўжо, - сказаў бізнесмен. - На працягу 48 гадзін мы падпішам інвестыцыйны дагавор па гэтым праекце і будзем гатовы выходзіць непасрэдна на будаўнічую пляцоўку".

"Гэта вельмі аб'ёмны і глабальны праект, які мы будзем рэкламаваць па ўсім свеце. Таму я з нецярпеннем чакаю пачатку яго рэалізацыі, каб пачаць міжнародны маркетынг", - дадаў выканаўчы дырэктар кампаніі Emaar Properties.

Маштабны праект горада размесціцца ў межах МКАД - пр.Пераможцаў - вул.Арлоўскай - Цнянскага вадасховішча. Кошт рэалізацыі праекта складзе 4 млрд еўра. У складзе комплексу будуць пабудаваны жылыя дамы з усёй неабходнай інжынернай і транспартнай інфраструктурай, сацыяльныя аб'екты і аб'екты грамадскага прызначэння агульнай плошчай больш як 6 млн кв.м.

У першую чаргу плануецца ўзвесці будынкі Нацыянальнага выставачнага цэнтра, Інстытута штучнага інтэлекту, Мінскага цэнтра міжнароднага гандлю. У кастрычніку мінулага года на месцы будаўніцтва Нацыянальнага выставачнага цэнтра прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і Мухамед аль-Абар заклалі памятную капсулу.

Мухамед аль-Абар лічыцца адным з найбольш буйных і паспяховы бізнесменаў ААЭ. Ён з'яўляецца саветнікам па эканамічных і інвестыцыйных пытаннях (асабістых і дзяржаўных) кіраўнікоў Абу-Дабі і Дубая. Гэта арабскі бізнесмен - фактычна ідэйны натхняльнік і выканаўца канцэпцыі стварэння сучаснага Дубая. Мухамед аль-Абар - саўладальнік буйных міжнародных кампаній у галіне электроннага гандлю, грамадскага харчавання, моды і дызайну. Яго чысты капітал ацэньваецца ў памеры $4,6 млрд.

Кампанія Emaar Properties - адзін з буйнейшых у свеце дэвелапераў і інвестараў у галіне будаўніцтва. Валодае больш як 60 даччынымі кампаніямі і прысутнічае на рынках больш як 35 краін на Блізкім Усходзе, у Паўночнай Афрыцы, Азіі, Еўропе і Паўночнай Амерыцы. Спецыялізуецца на гасцінічным бізнесе, гандлёва-забаўляльнай інфраструктуры, здачы ў арэнду камерцыйнай нерухомай маёмасці, развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і паслуг для розных сфер бізнесу, інвесціраванні і абслугоўванні нерухомай маёмасці.

Буйнейшыя будаўнічыя праекты Дубая, уключаючы самы высокі ў свеце будынак Бурдж-Халіфа і адзін з буйнейшых гандлёвых цэнтраў "Дубай Мол", былі рэалізаваны менавіта Emaar Properties. Акрамя таго, кампанія забудоўвае Эканамічны горад караля Абдалы ў Саудаўскай Аравіі. Плошча праекта займае 168 кв.км і ўключае ў сябе марскі порт, прамысловую зону, дзелавы, курортны і жылы раёны, адукацыйныя і медыцынскія ўстановы, гандлёвыя аб'екты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі