Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Жнв 2018

Інвестары гатовы ўкласці $850 млн у стварэнне новых прадпрыемстваў у СЭЗ Беларусі

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інвестары гатовы ўкласці $850 млн у стварэнне новых прадпрыемстваў на тэрыторыі свабодных эканамічных зон у Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі пасля нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб павышэнні эфектыўнасці работы свабодных эканамічных зон, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Агульны аб'ём заяўленых інвестыцый - недзе $850 млн - гэта па ўсіх шасці зонах. Гэта новыя заяўленыя праекты, пад якія мы разам з абласцямі прасілі аб магчымасці пашырыць свабодныя эканамічныя зоны", - сказаў Васіль Мацюшэўскі.

Паводле яго слоў, абмеркаваныя на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы пытанні не датычыліся ўвядзення дадатковых ільгот для рэзідэнтаў СЭЗ.

Урад, у прыватнасці, прапануе прадугледзець дадатковыя крыніцы фінансавання, якія прадпрыемствы маглі б выкарыстоўваць для стварэння неабходнай інфраструктуры, у першую чаргу гэта датычыцца газа- і электразабеспячэння. Акрамя таго, размова ідзе аб магчымасці пашырэння тэрыторый СЭЗ пад новыя праекты, якія інвестары гатовы былі б рэалізаваць.

Усе прапановы акумуліраваны ў праекце ўказа. Кіраўнік дзяржавы ў цэлым іх падтрымаў, таму чакаецца, што дакумент у бліжэйшы час будзе дапрацаваны і адпраўлены яму на подпіс.

Васіль Мацюшэўскі растлумачыў, што наяўнасць свабодных эканамічных зон дае магчымасць канкурыраваць за інвестыцыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе. "Гэта не вынаходства Беларусі, у свеце такія зоны існуюць. Таму, канкурыруючы за інвестара, мы як мінімум павінны прадастаўляць умовы не горшыя. Таму што ў яго заўсёды ёсць магчымасць выбіраць", - адзначыў першы віцэ-прэм'ер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі