Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Лют 2020

НПЗ поўнасцю забяспечваюць унутраны рынак палівам - "Белнафтахім"

НПЗ поўнасцю забяспечваюць унутраны рынак палівам -
Фота з архiва

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы поўнасцю забяспечваюць унутраны рынак палівам, заявілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім", каменціруючы інфармацыю аб абмежаванні продажу паліва на асобных запраўках.

"Незразумела, з якой мэтай яны ўвялі гэтыя ліміты. Таму што нашы НПЗ вырабляюць дастаткова паліва для забеспячэння ўнутранага рынку. Прадукцыя нават ідзе на экспарт. Гаварыць аб тым, што ў нас дэфіцыт, - гэта больш правакацыя, чым нейкая спроба паклапаціцца аб спажыўцах", - адзначылі ў прэс-службе.

У канцэрне лічаць, што інфармацыя, якая распаўсюджваецца аб абмежаваннях продажу, "мае правакацыйнае адценне, спробу спарадзіць нейкі ажыятажны попыт, пасеяць паніку". Тым больш што размова не ідзе пра ўсе запраўкі адной сеткі, адпаведна, пытанні могуць быць у неадрэгуляванай лагістыцы паставак.

У "Белнафтахіме" падкрэслілі, што ўвядзенне абмежаванняў на АЗС - гэта аднабаковае рашэнне саміх суб'ектаў гаспадарання, ніякіх такіх рашэнняў з боку ўрада або рэгулятара не прымалася.

"Калі б пастаўкі нафтапрадуктаў з беларускіх НПЗ у адрас гэтых структур (даччыных структур расійскіх нафтавых кампаній. - Заўвага БЕЛТА) спыніліся, то чым яны цяпер гандлююць? Таму дзіўна чуць такую інфармацыю", - рэзюмавалі ў канцэрне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі