Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Врс 2014

Новыя формы супрацоўніцтва Беларусі з кітайскімі банкамі абмеркаваны ў Пекіне

4 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Новыя формы супрацоўніцтва Беларусі з кітайскімі банкамі абмеркаваны 3 верасня ў Пекіне, расказаў карэспандэнту БЕЛТА намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік.

Пра беларуска-кітайскае фінансавае ўзаемадзеянне ішла размова на сустрэчы беларускага віцэ-прэм'ера з прэзідэнтам Экспартна-імпартнага банка Кітая Лі Жогу, а таксама старшынёй праўлення Дзяржаўнага банка развіцця Кітая Ху Хуайбанам. Бакі абмеркавалі таксама пытанні, звязаныя з рэалізацыяй у Беларусі інвестыцыйных праектаў, што фінансуюцца за кошт крэдытаў гэтых банкаў, і аб перспектыўных праектах.

Акрамя таго, Анатоль Тозік сустрэўся са старшынёй праўлення карпарацыі SINOMACH Жэнь Хунбінем. На перагаворах разгледжаны тэмы ажыццяўлення буйнейшага праекта - будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка, у тым ліку пытанні фінансавання праекта, прыцягнення інвестараў і рэзідэнтаў, а таксама будаўніцтва ўнутранай інфраструктуры парка.

Сустрэчы прайшлі напярэдадні першага пасяджэння беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, якое пройдзе ў Пекіне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі