У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Ліп 2017

Новы завод "БелДжы" пачне серыйную вытворчасць аўтамабіляў у жніўні

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы завод "БелДжы" пачне серыйную вытворчасць аўтамабіляў у жніўні, паведаміў журналістам першы намеснік міністра прамысловасці Беларусі Генадзь Свідзерскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У жніўні плануем эксплуатацыйныя выпрабаванні завода па вытворчасці легкавых аўтамабіляў. Па поўным тэхналагічным цыкле пройдуць 222 аўтамабілі, яны будуць вырабляцца ў бесперапынным рэжыме, - сказаў Генадзь Свідзерскі. - У жніўні пяройдзем да стадыі серыйнай вытворчасці і экспартных паставак аўтамабіляў".

Доследная партыя аўтамабіляў была сабрана па поўным тэхналагічным цыкле ў чэрвені. Генадзь Свідзерскі падкрэсліў, што абсталяванне паказала сябе эфектыўным і адпаведным патрабаванням тэхнічнага задання. Мадэльны рад арыентаваны на розныя цэнавыя сегменты.

Як паведамлялася, праектная магутнасць новага завода пад Барысавам на першым этапе складзе 60 тыс. машын у год. На ўжо існуючым заводзе наладжана вытворчасць красовера Geely Emgrand X7, седана Geely SC7 і хэтчбэка Geely LC Cross.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску