У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Стд 2019

Новы рэзідэнт зарэгістраваны ў "Вялікім камені"

Новы рэзідэнт зарэгістраваны ў
Фота індустрыяльнага парка "Вялікі камень"

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы рэзідэнт зарэгістраваны ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Новым рэзідэнтам стала ТАА "ВайсІзі Інтэрнэшнл Бел" (КНР), заснавальнікам якога з'яўляецца кампанія Wiseasy - адзін з лідараў у галіне паслуг апаратнага забеспячэння для бізнес-аналізу ў Кітаі. Прадукцыя кампаніі экспартуецца ў больш як 60 краін свету.

ТАА "ВайсІзі Інтэрнэшнл Бел" спецыялізуецца на вытворчасці інтэлектуальных электронных тэрміналаў на аснове сістэмы Android. Такія тэрміналы могуць прымаць аплату шыфраванай карткай з магнітнай паласой, банкаўскай карткай з чыпам, а таксама плацяжы ў розных фарматах, у тым ліку NFC (блізкая бескантактная сувязь), якая шырока прымяняецца ў смартфонах. У "Вялікім камені" кампанія плануе стварыць вытворчы цэнтр, а таксама цэнтр даследаванняў і тэхпадтрымкі. Аб'ём інвестыцый складзе больш за $2 млн, у перспектыве ён можа быць павялічаны да $5 млн.

Намеснік кіраўніка адміністрацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка Ігар Ляшчонак выказаў надзею, што з прыходам кампаніі ў парк у Беларусі будзе інтэнсіўна развівацца сістэма мабільных плацяжоў, якія цяпер карыстаюцца шырокім попытам у многіх краінах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс