Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Снж 2021

Новы рэзідэнт "Вялікага каменя" зоймецца стварэннем лічбавых энергааб'ектаў

Новы рэзідэнт
Фота з архiва

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У індустрыяльным парку "Вялікі камень" зарэгістраваны новы, 85-ы рэзідэнт. Ім стала беларускае ТАА "СінРубЭнерга" з навукова-даследчым праектам у галіне стварэння лічбавых энергааб'ектаў і разумнага горада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.

Кампанія будзе весці распрацоўку комплексных сістэм аўтаматызацыі і дыспетчарызацыі. "У ходзе рэалізацыі інвестыцыйнага праекта новы рэзідэнт плануе ажыццяўляць навуковыя даследаванні, вытворчасць і пашырэнне на рынку комплексных сістэм аўтаматызацыі",  - сказалі ў прэс-службе.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі