21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы рэзідэнт індустрыяльнага парка "Вялікі камень" плануе рэалізаваць праект у галіне біятэхналогій. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў парку.
У парку зарэгістраваны новы рэзідэнт - ТАА" Эй Бі Сі Інвестмент" з расійскім капіталам.
Кампанія плануе рэалізаваць інвестыцыйны праект у галіне біятэхналогій. Новы рэзідэнт парка створыць экспартна арыентаваную высокатэхналагічную вытворчасць прадукцыі жывёльнага і расліннага паходжання для фармацэўтычнай прамысловасці Кітая і іншых краін азіяцкага рэгіёна, а таксама традыцыйнай кітайскай медыцыны.