Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Снж 2021

Новы рэзідэнт "Вялікага каменя" пачне вырабляць беспілотныя лятальныя апараты

Новы рэзідэнт

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У індустрыяльным парку "Вялікі камень" зарэгістраваны новы рэзідэнт - ТАА "Навукова-тэхнічная кампанія БПЛА Цяньюй Чан'ін (МСК)", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.

Заснавальнік прадпрыемства-рэзідэнта - "Пекінская навукова-тэхнічная кампанія БПЛА Цяньюй Чан'ін" (КНР). Яна з'яўляецца адным з вядучых прадпрыемстваў Кітая ў галіне распрацоўкі і вытворчасці інтэлектуальных беспілотных сістэм.

"У рамках рэалізацыі інвестыцыйнага праекта рэзідэнт плануе стварыць высокатэхналагічную вытворчасць універсальных лагістычных сістэм беспілотных лятальных апаратаў і абсталявання для іх", - расказалі ў прэс-службе.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным  прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі