Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Крс 2025

Новы рэзідэнт "Вялікага каменя" ўкарэніць інавацыйныя тэхналогіі вытворчасці харчовых дабавак

Новы рэзідэнт
Фота industrialpark.by

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы рэзідэнт індустрыяльнага парка "Вялікі камень" укарэніць інавацыйныя тэхналогіі вытворчасці харчовых дабавак. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе парка.

У "Вялікім камені" зарэгістраваны новы рэзідэнт - ТАА "Інгрыбел" (Рэспубліка Беларусь). Кампанія будзе выпускаць комплексныя харчовыя дабаўкі, а таксама ўкарэніць інавацыйную для ЕАЭС тэхналогію перапрацоўкі для вытворчасці натуральных кампанентаў, што паляпшаюць тэкстуру і кансістэнцыю харчовых прадуктаў. Эксперыментальныя цэхі дадуць магчымасць распрацоўваць і тэсціраваць новыя рэцэптуры, а аўтаматызаваныя сістэмы кіравання павысяць эфектыўнасць вытворчасці.

У рабоце новага прадпрыемства будуць выкарыстоўвацца аднаўляльныя крыніцы энергіі. Прадукцыя рэзідэнта парка прызначана для рынку Беларусі, а таксама для экспарту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі