Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Кст 2021

Новы рэзідэнт "Вялікага каменя" будзе вырабляць электронныя платы

Новы рэзідэнт

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" зарэгістраваны новы рэзідэнт - ТАА "СМД Бай" (Беларусь, Латвія), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.

Кампанія плануе стварыць высокатэхналагічную вытворчасць электронных вырабаў (плат) малой і сярэдняй серыі. Яны шырока выкарыстоўваюцца ў такіх сферах, як тэлекамунікацыі і перадача даных, медыцына, аўтамабільная прамысловасць, прыборабудаванне і іншыя. Прадукцыя будзе пастаўляцца на рынак ЕАЭС.

Таксама рэзідэнт і СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" падпісалі дагавор аб арэндзе памяшкання ў адным з тыпавых вытворчых карпусоў.

"Гатовыя вытворчыя памяшканні ў парку даюць магчымасць забяспечыць для прадпрыемстваў хуткі пачатак рэалізацыі праектаў. З 80 рэзідэнтаў парка больш за 20 працэнтаў набылі або арандуюць вытворчыя памяшканні. Акрамя таго, звыш трэці рэзідэнтаў, зарэгістраваных у 2021 годзе, плануюць размяшчацца на гатовых вытворчых плошчах. Гэты трэнд прадоўжыцца і ў 2022 годзе", - адзначылі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі