У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Лют 2018

Новы рэзідэнт парка "Вялікі камень" пабудуе цэнтр выпрабаванняў беспілотных аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі

16 лютага, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" зарэгістраваны новы рэзідэнт - ТАА "Міжнародная тэхналагічная кампанія "Інтэлектуальнае абсталяванне", якая зоймецца даследаваннямі, распрацоўкай, выпрабаваннямі і маркетынгам экалагічных беспілотных аўтамабіляў міжнароднага ўзору на новых крыніцах энергіі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" Кірыл Карацееў.

Дагаворам прадугледжана, што інвестар на працягу 2018-2020 гадоў пабудуе навукова-даследчы цэнтр агульнай плошчай больш за 30 тыс. кв.м. Аб'ём інвестыцый складзе каля $5 млн.

Паводле слоў Кірыла Карацеева, беспілотныя тэхналогіі на гэты момант з'яўляюцца самай высокай кропкай увасаблення прыкладной галіны штучнага інтэлекту.

У беспілотнае аўтамабілебудаванне ўключаны буйнейшыя сусветныя прадпрыемствы. Мяркуецца, што на працягу двух гадоў тэхналогіі беспілотных аўтамабіляў атрымаюць імклівае развіццё. Даход у гэтай галіне за дзесяцігоддзе перавысіць $2 трлн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс