Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Жнв 2021

Новы кормазмяшальнік-раздатчык "АМКАДОР" прайшоў сертыфікацыю ЕАЭС

Новы кормазмяшальнік-раздатчык
Фота прадпрыемства

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кормазмяшальнік-раздатчык В-МІКС 14Н-2Ш "АМКАДОР-СЕМАШ" атрымаў сертыфікат Еўразійскага эканамічнага саюза на адпаведнасць патрабаванням Тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза ТР МС 010/2011 "Аб бяспецы машын і абсталявання", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

"Кормазмяшальнік-раздатчык прызначаны для прыгатавання збалансаваных сумесей кармоў, якія складаюцца з розных кампанентаў - сенажу, кукурузнага сіласу, сена, саломы, дабавак і інш. Далей ён транспартуе сумесь да жывёлагадоўчага комплексу і раздае яе ў кармушкі або на кармавы стол. Пры гэтым забяспечваецца раўнамернае размеркаванне корму нават без стужачнага транспарцёра. Абсталяванне агрэгатуецца з трактарамі цягавага класа 2, якія ёсць у кожнай гаспадарцы", - расказалі ў прэс-службе.

Сярод асноўных пераваг навінкі - прымяненне ў кінематычнай схеме двухступеньчатага цыліндрычнага рэдуктара, які дазваляе праводзіць змешванне кармоў на нізкіх абаротах і абараняе прывадны вал і сам рэдуктар ад перагрузак, а раздача кармоў можа ажыццяўляцца на высокіх абаротах, што забяспечвае аптымальную аднароднасць выдачы корму пры розным становішчы дазіруючай засланкі. Тэхналагічны працэс перамешвання аптымізаваны асіметрычна ўстаноўленымі ў бункеры рэгулюемымі контрнажамі, якія ў сваю чаргу ствараюць турбулентны рух корму. Разгрузачнае акно мае канструкцыю, якая выключае траўмаванне жывёл у працэсе кармлення.

 Кормазмяшальнік-раздатчык аснашчаны чатырохкропкавай сістэмай узважвання з захаваннем у памяці розных рацыёнаў кармлення, а неабходная інфармацыя выводзіцца на дысплэй вагавога тэрмінала з шырокай функцыянальнасцю. Унікальная канструкцыя змяшальнага шнэка забяспечвае высокую эфектыўнасць змешвання, а рэгулюемыя нажы дазваляюць выкарыстоўваць розныя кармавыя кампаненты.

Як адзначылі ў прэс-службе, у час кваліфікацыйных выпрабаванняў В-МІКС 14Н-2Ш атрымаў станоўчыя водзывы спецыялістаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Такім чынам, выкананы ўсе ўмовы для пачатку серыйнай вытворчасці гэтай прадукцыі,

ААТ "АМКАДОР" - кіруючая кампанія холдынга" заснавана ў 1927 годзе. Тут вырабляюць 125 мадэлей і мадыфікацый тэхнікі без уліку варыянтаў апцыянальных камплектацый машын. Колькасць супрацоўнікаў перасягае 6 тыс. Усе прадпрыемствы холдынга інтэграваны ў адзіны тэхналагічны ланцуг. Кожны ўдзельнік спецыялізуецца на выпуску канкрэтных машын, вузлоў і агрэгатаў для ўсіх прадпрыемстваў кампаніі. У холдынгу пастаянна распрацоўваюць новыя мадэлі тэхнікі і ўдасканальваюць існуючыя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі