Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Кст 2025

Новы гістарычны максімум: золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся да $13,284 млрд

Новы гістарычны максімум: золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся да $13,284 млрд
Фота з архiва

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 кастрычніка 2025 года, паводле папярэдніх даных, склалі $13,2839 млрд у эквіваленце. Такія даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

За верасень 2025 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $871,7 млн (на 7 працэнтаў) пасля росту ў жніўні больш як на $470 млн.

Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле даных Нацбанка, аб'ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 кастрычніка склаў $5,2449 млрд, павялічыўшыся за верасень на $176,1 млн (на 3,5 працэнта), аб'ём манетарнага золата - $6,6292 млрд, павялічыўшыся на $690,4 млн (на 11,6 працэнта).

Згодна з мэтавымі паказчыкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2025 года павінен скласці не менш за $7,1 млрд.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі