Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Jan 2022

Новы брокер БУТБ у Кітаі сканцэнтруецца на імпарце беларускай сельгаспрадукцыі

Новы брокер БУТБ у Кітаі сканцэнтруецца на імпарце беларускай сельгаспрадукцыі
Фота з архiва

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кампанія Zhejiang Pinke Textile Co., Ltd, якая стала новым брокерам Беларускай універсальнай таварнай біржы ў Кітаі, плануе пачаць работу на біржавой пляцоўцы з прыцягнення на таргі пакупнікоў прадукцыі аграпрамысловага комплексу, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

У якасці найбольш перспектыўных беларускіх тавараў для рэалізацыі на рынку КНР разглядаецца рапсавы алей і мяса-малочная прадукцыя. Паводле інфармацыі прэс-службы БУТБ, здзелкі па куплі гэтых тавараў праводзіліся ўжо кітайскімі ўдзельнікамі біржавых таргоў у 2021 годзе і былі паспяхова выкананы. Таму задача на бягучы год - перавесці пастаўкі беларускай сельгаспрадукцыі ў Кітай на рэгулярную аснову і павялічыць іх аб'ёмы.

"Мінулы год можна лічыць знакавым з пункту гледжання развіцця біржавога гандлю паміж Беларуссю і Кітаем. Па-першае, амаль удвая павялічылася колькасць кітайскіх кампаній, акрэдытаваных на беларускай біржавой пляцоўцы. Пры гэтым дзве з іх атрымалі статус брокераў і займаюцца распаўсюжваннем беларускай прадукцыі на рынку КНР. Па-другое, пашырыўся пералік прадукцыі, уключанай ва ўзаемны гандаль. Так, калі раней кітайскіх удзельнікаў таргоў цікавілі пераважна беларускія лесаматэрыялы, то цяпер яны купляюць праз біржу прадукцыю перапрацоўкі алейных культур і цукар, а таксама рэалізуюць у Беларусі вырабы з чорных металаў", - адзначыў Раман Яніў.

У выніку за 2021 год біржавы тавараабарот паміж Беларуссю і Кітаем вырас у 3,5 раза. "Гэтаму таксама пасадзейнічала правядзенне спецыяльных гандлёвых сесій, арыентаваных на кітайскі рынак, у рамках якіх тавары выстаўляюцца на продаж з дастаўкай да канечнага пакупніка. Акрамя таго, для зручнасці ўдзельнікаў з КНР цэны ў біржавой гандлёвай сістэме пазначаюцца ў кітайскіх юанях. У іх жа магчыма ажыццявіць разлікі па здзелках", - звярнуў увагу прэс-сакратар.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі прайшлі ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з найбуйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Па стане на 1 студзеня 2022 года на БУТБ акрэдытаваны 27 632 кампаніі, уключаючы 5539 нерэзідэнтаў Беларусі з 68 краін. Лідарам па колькасці ўдзельнікаў біржавых таргоў з'яўляецца Расія (2745 кампаній).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі