Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Кст 2022

Новая сістэма рэгулявання цэн: што гэта значыць для вытворцаў, імпарцёраў і гандлю

Новая сістэма рэгулявання цэн: што гэта значыць для вытворцаў, імпарцёраў і гандлю
Фота з архiва

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У прэс-службе ўрада расказалі аб новай сістэме рэгулявання цэн, прадугледжанай пастановай Савета Міністраў, паведамляе БЕЛТА.

"У адпаведнасці з новай сістэмай уводзіцца рэгуляванне цэн на тавары ўсёй спажывецкай карзіны - як айчынныя, так і імпартныя", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Для вытворцаў прадугледжваецца ўвядзенне ўзгаднення павышэння адпускных цэн з дзяржорганамі, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам. Для імпарцёраў і гандлю - устанаўленне гранічных максімальных надбавак незалежна ад колькасці пасрэднікаў, якія ўдзельнічаюць. Пры гэтым цэны на астаткі спажывецкіх тавараў павінны быць прыведзены ў адпаведнасць з патрабаваннямі пастановы на працягу 5 рабочых дзён.

Таксама ўведзена абмежаванне бартарных здзелак. Цяпер такія аперацыі таксама падлягаюць узгадненню з дзяржаўнымі органамі.

Акрамя таго, забаронена выплата бонусаў і іншых узнагароджанняў па прасоўванні тавараў у гандлі пры пастаўцы вытворцамі айчыннай прадукцыі.

Для забеспячэння выканання патрабаванняў пастановы адпаведныя дзяржаўныя органы надзелены дадатковымі паўнамоцтвамі па кантролі за выкананнем заканадаўства аб цэнах і цэнаўтварэнні.

Як паведамлялася, кіраўнік дзяржавы па выніках нарады аб цэнавай сітуацыі ў краіне падпісаў Дырэктыву нумар 10 "Аб недапушчальнасці росту цэн". Дакумент прыняты ў мэтах неадкладнага і жорсткага рэагавання на сітуацыю, якая склалася на спажывецкім рынку. Акрамя таго, рабочая група высокага ўзроўню працавала над новым механізмам па ўдасканаленні цэнавага рэгулявання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі