Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Жнв 2014

Індыйскія кампаніі гатовы ўдзельнічаць у праектах па выпрацоўцы сонечнай энергіі ў Беларусі

13 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Індыйскія кампаніі гатовы ўдзельнічаць у праектах па выпрацоўцы сонечнай энергіі ў Беларусі. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Манодж Кумар Бхарці сёння на прэс-канферэнцыі з нагоды індыйскага нацыянальнага свята Дня Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэты напрамак дыпламат лічыць перспектыўным для індыйска-беларускага супрацоўніцтва. У ліку іншых ён назваў калійную галіну, фармацэўтыку, малочную прамысловасць.

"Што датычыцца куплі долі "Беларуськалія", Індыя не праяўляе да гэтага інтарэсу, аднак супрацоўніцтва ў сферы калійных угнаенняў будзе прадоўжана, як і было да гэтага", - адзначыў дыпламат, адказваючы на пытанні журналістаў, ці змянілася пазіцыя Індыі пасля аднаўлення калійнага рынку. Ён таксама падкрэсліў, што Індыя штогод падпісвае кантракты з Беларуссю аб закупцы калійных угнаенняў.

Адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА адносна дынамікі ў цэлым беларуска-індыйскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, пасол адзначыў: "Наш узаемны тавараабарот вельмі залежыць ад некаторых відаў тавараў, што пастаўляюцца. З Беларусі - калійных угнаенняў, з Індыі - фармацэўтыкі. Але ў мінулым годзе рынак калійных угнаенняў ліхаманіла, і гэтыя пастаўкі з Беларуссю зменшыліся, у выніку чаго ў пэўнай меры знізіўся ўзаемны тавараабарот". Разам з тым Манодж Кумар Бхарці сказаў, што ва ўзаемных пастаўках пастаянна з'яўляюцца новыя тавары. Напрыклад, у Індыі, як чакаецца, будуць прадавацца самазвалы БелАЗ. Зразумела, што пастаўкі такіх буйных тавараў могуць істотна паўплываць на рост узаемнага тавараабароту.

"Калі будзе праводзіцца тэндарны конкурс і Індыя яго выйграе, то аб'ём тавараабароту павялічыцца", - заўважыў пасол.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі