Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Чэр 2015

Індыя гатова адкрыць крэдытную лінію на $100 млн для рэалізацыі сумесных з Беларуссю праектаў

3 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Індыя гатова адкрыць крэдытную лінію на $100 млн для рэалізацыі сумесных з Беларуссю праектаў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы сёння на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік індыйскай дзяржавы выказаў упэўненасць у вялікіх перспектывах эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю. На яго думку, гэтаму будзе садзейнічаць маючы адбыцца беларуска-індыйскі бізнес-форум, правядзенне якога прымеркавана да візіту Прэзідэнта Індыі. "Упэўнены, што беларуска-індыйскія кампаніі знойдуць агульныя інтарэсы", - сказаў Пранаб Мукерджы. Ён таксама падкрэсліў, што Індыя мае намер выдзеліць для сваіх кампаній крэдытную лінію на $100 млн для рэалізацыі сумесных з Беларуссю праектаў у тых сферах, якія будуць вызначаны ў ходзе беларуска-індыйскіх перагавораў на вышэйшым узроўні.

Пранаб Мукерджы акцэнтаваў увагу на тым, што Індыя і Беларусь маюць дружалюбныя адносіны ва ўсіх сектарах узаемадзеяння. "Нягледзячы на тое, што гандлёва-эканамічныя адносіны развіваюцца, ёсць вялікія магчымасці для іх актывізацыі, - лічыць індыйскі лідар. - Неабходна дыверсіфікаваць сектар тавараў, што прадаюцца, каб перавысіць цяперашні ўзровень тавараабароту ў памеры $400 млн".

Адкрываюцца новыя магчымасці для больш шырокага развіцця беларуска-індыйскага супрацоўніцтва, лічыць Пранаб Мукерджы. Ён таксама падкрэсліў важнасць развіцця культурных сувязей з Беларуссю і расказаў, што ў ходзе візіту ў Мінск прыме ўдзел у цырымоніі ўрачыстага адкрыцця бюста Махатмы Гандзі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі