Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Чэр 2015

Індустрыяльны парк "Вялікі камень" адкрыты для інвестараў з любой краіны

25 чэрвеня, Мілан /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" адкрыты для інвестараў з любой краіны свету, зацікаўленых у стварэнні высокатэхналагічных прадпрыемстваў. Аб гэтым заявіў сёння намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка на адкрыцці Дня беларускай эканомікі на сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2015" у Мілане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты парк (Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень". - Заўвага БЕЛТА), што ствараецца пры актыўным удзеле кітайскага капіталу, адкрыты для інвестараў з любой краіны свету, якія хацелі б ствараць сучасныя высокатэхналагічныя прадпрыемствы на нашай беларускай зямлі. Мы заўсёды рады вітаць і дзелавых партнёраў, і проста гасцей", - адзначыў Аляксандр Ярашэнка. Ён канстатаваў, што ў ходзе нядаўняга візіту ў Беларусь Старшыні КНР Сі Цзіньпіна краіна атрымала шэраг выгадных прапаноў адносна ўдзелу ў праекце "Эканамічны пояс Шаўковага шляху".

Таксама Аляксандр Ярашэнка падкрэсліў, што важным фактарам для беларускай эканомікі і павышэння інвестыцыйнай прывабнасці краіны з'яўляецца ўдзел у працэсах рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі. "Еўразійскі эканамічны саюз - гэта гандлёва-эканамічны блок з пяці краін. Дзякуючы ўдзелу Беларусі ў гэтым аб'яднанні замежны інвестар мае магчымасць, прыйшоўшы ў нашу краіну, працаваць на 176-мільённым рынку ад Балтыкі да Ціхага акіяна", - сказаў ён.

Намеснік міністра адзначыў, што тавары, вырабленыя інвестарам у Беларусі, могуць безбар'ерна пастаўляцца на рынкі краін, з якімі ЕАЭС заключаны пагадненні аб свабодным гандлі. Першай такой краінай стаў В'етнам, на чарзе Індыя, Ізраіль і Егіпет. "На сённяшні дзень зацікаўленасць у заключэнні гандлёвых пагадненняў з ЕАЭС выказалі амаль 40 краін і міжнародных арганізацый", - рэзюмаваў Аляксандр Ярашэнка.

Сёння на Сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2015" у Мілане праходзіць Дзень беларускай эканомікі. У ходзе мерапрыемстваў будуць прадстаўлены інвестыцыйныя магчымасці Беларусі, новыя ўмовы эканамічнага супрацоўніцтва, звязаныя з членствам Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе, а таксама вопыт супрацоўніцтва па праектах гандлёвага і доўгатэрміновага фінансавання. Запланавана правядзенне кантактна-кааперацыйнай біржы.

Удзел у мерапрыемствах прымаюць найбуйнейшыя беларускія і італьянскія кампаніі, якія працуюць у сферах харчовай прамысловасці, машынабудавання, лёгкай прамысловасці, прыборабудавання, медыцыны, нафтахіміі, фармацэўтыкі, энергетыкі, інфармацыйных тэхналогій і іншых сектарах эканомікі, а таксама міжнародныя фінансавыя інстытуты, буйныя італьянскія банкі і кіруючы склад італьянскіх агенцтваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі