Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Ліс 2021

Індустрыяльны парк "Вялікі камень" і СЭЗ "Бішкек" падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве

Індустрыяльны парк

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адміністрацыя індустрыяльнага парка "Вялікі камень" і дырэкцыя свабоднай эканамічнай зоны "Бішкек" (Кыргызстан) падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт парка.

"Дакумент накіраваны на паляпшэнне бізнес-асяроддзя, прыцягненне інвестыцый, развіццё ўзаемадзеяння ў галіне правядзення сумесных мерапрыемстваў", - гаворыцца ў паведамленні.

Прадстаўнікі СЭЗ таксама наведалі выстаўку Smart Industry Expo, якая праходзіць у "Вялікім камені", інавацыйны цэнтр, "Адну станцыю", а таксама азнаёміліся з ходам будаўніцтва аб'ектаў у індустрыяльным парку.

Свабодная эканамічная зона "Бішкек" заснавана ў 1995 годзе і з'яўляецца буйнейшай у Рэспубліцы Кыргызстан. Яна налічвае 319 рэзідэнтаў з 32 краін.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі