У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Май 2014

Індэкс бізнес-клімату рэальнага сектара эканомікі Беларусі вырас у красавіку на 4,8 працэнтнага пункта

26 сакавіка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Індэкс бізнес-клімату (ІБК) рэальнага сектара эканомікі Беларусі вырас у красавіку на 4,8 працэнтнага пункта ў параўнанні з сакавіком і склаў 13,9 працэнта. Такія даныя змешчаны ў аналітычным аглядзе Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Як адзначаецца ў аглядзе Нацбанка, "індэкс бізнес-клімату палепшыўся з прычыны актыўнага запаволення тэмпаў зніжэння аб'ёмаў вытворчасці і попыту, а таксама аптымістычных чаканняў змянення гэтых паказчыкаў у бліжэйшыя месяцы. Без уліку сезоннасці ІБК склаў 2,2 працэнта, што на 3 працэнтыя пункты вышэй за ўзровень сакавіка 2014 года і на 10,5 працэнтнага пункта ніжэй за паказчык красавіка 2013 года".

Індэкс бізнес-клімату разлічваецца Нацыянальным банкам штомесяц. Ён уяўляе сабой інтэграваны паказчык ацэнак фактычнай і чаканай дынамікі вытворчасці прадукцыі (работ, паслуг) і попыту на прадукцыю (работы, паслугі). Агляд Нацбанка, на аснове якога разлічаны ІБК за красавік, падрыхтаваны шляхам апытання, праведзенага на 1 937 прадпрыемствах Беларусі. У красавіку, паводле ацэнак іх кіраўнікоў, запаволілася пагаршэнне эканамічнай кан'юнктуры: як спрыяльную яе ацанілі 46,6 працэнта рэспандэнтаў. На прадпрыемствах адзначаюць захаванне тэндэнцыі запаволення тэмпаў зніжэння аб'ёмаў вытворчасці (падрадных работ, транспартных паслуг, тавараабароту), попыту, узроўню загрузкі вытворчых магутнасцей (рухомага саставу), аб'ёму заказаў на знешнім і ўнутраным рынку.

Скарачаюцца таксама тэмпы зніжэння аб'ёмаў рэалізацыі (уведзеных у дзеянне аб'ектаў), змяншаюцца запасы нерэалізаванай прадукцыі на складах (аб'ектаў з парушэннем тэрмінаў будаўніцтва, нерэалізаваных больш як за тры месяцы тавараў), запавольваецца рост выдаткаў вытворчасці. Прыкметна скараціліся тэмпы падзення чыстага прыбытку. Некалькі запаволіўся рост пратэрмінавай дэбіторскай і крэдыторскай запазычанасці.

У красавіку добрым свой эканамічны стан назвалі 7 працэнтаў рэспандэнтаў, дрэнным - 26,6 працэнта, як здавальняючы яго ацанілі 66,4 працэнта прадпрыемстваў. У маі-ліпені 2014 года кіраўнікі прадпрыемстваў - удзельнікаў маніторынгу чакаюць росту аб'ёмаў вытворчасці і попыту, павелічэння адпускных цэн і патрэбнасці ў крэдытаванні, а таксама зніжэння колькасці занятых.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс