Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Jul 2022

Інданезійская група кампаній і завод "Атлант" сталі стратэгічнымі партнёрамі пры садзейнічанні НАІП

Інданезійская група кампаній і завод
Фота з архiва

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інданезійская група кампаній і беларускі завод "Атлант" сталі стратэгічнымі партнёрамі пры садзейнічанні НАІП, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве інвестыцый і прыватызацыі.

Група кампаній MODENA разглядае Беларусь у якасці рэгіянальнага хаба для пашырэння сваіх інтарэсаў на постсавецкай прасторы. Аб гэтым заявіў выканаўчы віцэ-прэзідэнт групы, стратэгічны саветнік члена парламента Інданезіі Майкл Ізхар, які наведаў Беларусь з дзелавым візітам.

MODENA займаецца вытворчасцю бытавой тэхнікі ў рамках канцэпцыі разумнага дома, сістэм электрасілкавання на аснове сонечнай энергіі, прамысловай і медыцынскай тэхнікі. Па выніках 2021 года тавараабарот групы склаў $8,8 млрд, геаграфія паставак прадукцыі ахоплівае 92 краіны. Галаўны офіс размешчаны ў Інданезіі, цэнтры распрацовак ёсць таксама ў Кітаі, Сінгапуры. Створаны 11 рэгіянальных офісаў і шэраг сумесных прадпрыемстваў у такіх краінах, як Узбекістан, Бразілія, Мексіка, Алжыр.

На першым этапе супрацоўніцтва з ЗАТ "Атлант" інданезійскія партнёры гатовы інвесціраваць у беларускую эканоміку амаль $85 млн, у далейшым - да $150 млн.

"У Беларусі вялікія прамысловыя магчымасці для распрацоўкі праграмнага і апаратнага забеспячэння і прастата інвесціравання, - адзначыў у сацсетках Майкл Ізхар па выніках паездкі. - Спадзяюся, што наша ініцыятыва тут заахвоціць іншыя карпарацыі разглядаць Беларусь у якасці свайго наступнага індустрыяльнага хаба".

У час візіту віцэ-прэзідэнт групы кампаній таксама сустрэўся з кіраўніцтвам ТАА "Брэміна груп", Парка высокіх тэхналогій, індустрыяльнага парка "Вялікі камень", СЭЗ "Брэст", СП ААТ "Брэстгазаапарат", Баранавіцкага станкабудаўнічага завода. У ходзе сустрэч абмяркоўваліся магчымасці ўдзелу інданезійскіх партнёраў у вытворчасці электрасамакатаў, рэалізацыі канцэпцыі разумнага горада, узнімаліся тэмы супрацоўніцтва ў сферах ІТ, лагістыкі.

Цесная работа НАІП і групы кампаній MODENA пачалася вясной 2022 года. Агенцтва забяспечвала партнёраў інфармацыяй аб умовах вядзення бізнесу ў Беларусі, аказвала кансультацыйныя паслугі, а таксама суправаджала дэлегацыю ў ходзе візіту ў Мінск. Ацэньваючы вынікі сваёй паездкі ў Беларусь, Майкл Ізхар выказаў асаблівую ўдзячнасць дырэктару агенцтва Дзмітрыю Красоўскаму і яго намесніку Аляксею Пушкарову.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі