Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Кст 2021

Назараў: у Беларусі вядуцца распрацоўкі электрамабіляў-смеццявозаў і электробусаў для аэрапортаў

Назараў: у Беларусі вядуцца распрацоўкі электрамабіляў-смеццявозаў і электробусаў для аэрапортаў
Фота з архiва

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі вядуцца распрацоўкі электрамабіляў-смеццявозаў і электробусаў для аэрапортаў, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Юрый Назараў у час сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі ў Авальнай зале Дома ўрада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе ўрадам прынята комплексная праграма развіцця электратранспарту на гэта пяцігоддзе. Праграма ўключае комплекс мерапрыемстваў па ўсім "жыццёвым цыкле" - ад навуковага забеспячэння, арганізацыі вытворчасці, набыцця і эксплуатацыі да ўтылізацыі і другаснага выкарыстання. Праграмай прадугледжваецца стварэнне доследных узораў і на іх базе арганізацыя вытворчасці новых мадэлей электратранспарту", - расказаў Юрый Назараў.

Паводле яго слоў, пэўныя вынікі ў гэтым напрамку ўжо атрыманы. У бягучым годзе "БЕЛДЖЫ" ўпершыню ў рэжыме буйнавузлавой зборкі пачне выпускаць электрамабіль GEELY GEOMETRIA C. "Усяго каля 50 машынакамплектаў прыйдзе на зборку ў гэтым годзе. Каля 1 тыс. - у наступным. І  самае галоўнае, што на сённяшні дзень у "БЕЛДЖЫ" ўжо ёсць каля 650 заявак на гэты электрамабіль, - адзначыў віцэ-прэм'ер. - БЕЛАЗ упершыню на сусветным рынку кар'ернай тэхнікі прымяніў у вытворчасці высокаэфектыўныя электрапрыводы новага пакалення. Цяпер выпушчаны доследныя ўзоры кар'ерных самазвалаў на акумулятарных батарэях і ў дызель-тралейвозным выкананні. Наступным крокам з'яўляецца распрацоўка кар'ерных самазвалаў з гібрыдным сілавым агрэгатам з прымяненнем акумулятарных батарэй і рэкуперацыяй. Па сутнасці, упершыню на гэтым рынку будзе створана новая навукаёмістая прадукцыя з нулявым узроўнем выкідаў вуглякіслага газу".

Да канца года на "Белкамунмашы" і МАЗе плануецца забяспечыць выпуск доследных узораў электрагрузавікоў грузападымальнасцю 10 і 4 т адпаведна. "Акрамя таго, вядуцца распрацоўкі электрамабіляў-смеццявозаў, электробусаў для аэрапортаў. "Магілёўліфтмаш" рэалізуе праект па стварэнні доследнага ўзору базавай мадэлі цягавага электрарухавіка для камерцыйнага электратранспарту. За 9 месяцаў 2021 года з улікам машынакамплектаў выпушчана 427 адзінак тралейбусаў, з іх 359 з аўтаномным ходам, і 16 электробусаў, - падкрэсліў Юрый Назараў. - Далейшым лагічным этапам праграмы з'яўляецца развіццё пасажырскіх перавозак электратранспартам шляхам абнаўлення рухомага саставу грамадскага пасажырскага транспарту нашых гарадоў. Прадугледжана распрацоўка аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам планаў абнаўлення рухомага саставу, які выконвае гарадскія перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах, накіраваных на павелічэнне долі электрыфікаваных транспартных сродкаў да 43 працэнтаў да 2025 года".

Праграмай прадугледжваецца таксама рэалізацыя мерапрыемстваў па стварэнні сістэмы збору, захоўвання і ўтылізацыі кампанентаў электратранспартных сродкаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі