Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Сак 2021

Назараў: своечасовая мадэрнізацыя прадпрыемстваў дае магчымасць павышаць канкурэнтаздольнасць прадукцыі

Назараў: своечасовая мадэрнізацыя прадпрыемстваў дае магчымасць павышаць канкурэнтаздольнасць прадукцыі

10 сакавіка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Своечасовая мадэрнізацыя прамысловых прадпрыемстваў дае магчымасць павышаць канкурэнтаздольнасць прадукцыі. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм'ер-міністра Юрый Назараў падчас рабочага візіту на "Магілёўхімвалакно", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У ходзе візіту віцэ-прэм'ер азнаёміўся з тэхналагічнымі працэсамі і рэалізацыяй інвестпраекта "Комплекс па вытворчасці поліэфірнай прадукцыі".

"Падчас сустрэчы мы абмяркоўвалі не глабальныя пытанні нафтахімічнай галіны, а будучыню "Магілёўхімвалакно". У нас ёсць два праекты, на мой погляд, іх зацягнулі, але тым не менш сёння мы канчаткова прынялі рашэнне аб тым, што на магілёўскім прадпрыемстве пачынаюць рэалізацыю праекта па вытворчасці тэхнічных ніцей. Мы паглядзелі старую вытворчасць: гэта вялікая і незагружаная плошча. У бліжэйшы час тут будзе кампактная і сучасная вытворчасць. Я спадзяюся, што ў красавіку мы зробім першы плацёж і пачнём выкананне кантрактных абавязацельстваў. Гэты праект добры і своечасовы, ён дасць магчымасць аптымізаваць затраты на "Магілёўхімвалакно": амаль на 50 працэнтаў дазволіць скараціць сабекошт нашай прадукцыі, а гэта павышэнне канкурэнтаздольнасці вырабаў", - падкрэсліў Юрый Назараў.

Паводле слоў генеральнага дырэктара ААТ "Магілёўхімвалакно" Пятра Рудніка, у якасці першай чаргі інвестпраекта рэканструявана ўстаноўка бесперапыннай полікандэнсацыі. Гэта дало магчымасць арганізаваць вытворчасць грануляту поліэтылентэрэфталату тэкстыльнага прызначэння і выраб поліэфірнага валакна магутнасцю 50 тыс. т за год з выпускам новых, запатрабаваных на рынку валокнаў тыпу "канжугейт" у аб'ёме 25 тыс. т і да 25 тыс. т за год валакна стандартных асартыментаў з палепшанымі якаснымі характарыстыкамі.

Першая чарга праекта была ўведзена яшчэ ў 2018 годзе. Гэта дало магчымасць прадпрыемству перайсці на выпуск прадукцыі па сучаснай тэхналогіі з тэрэфталевай кіслаты, асвоіць новыя асартыменты валокнаў тыпу "канжугейт" і забяспечыць сыравінай палепшанай якасці ААТ "СветлагорскХімвалакно".

"У бліжэйшую пяцігодку мы плануем рэалізаваць у тым ліку шэраг невялікіх інвестыцыйных праектаў, агульны кошт якіх вар'іруецца ад 80 да 100 млн еўра. І першы з іх - гэта мадэрнізацыя вытворчасці тэхнічных ніцей. Па выніках 2020 года кошт тэхнічных ніцей склаў 1,2 тыс. еўра за тону. Новая вытворчасць дасць магчымасць знізіць затраты амаль напалову. Гэта неабходная вытворчасць, у якой ёсць патрэбнасць. Мы зможам павялічыць нашу долю на замежных рынках: у нас выйгрышнае геаграфічнае становішча, якое дасць магчымасць знізіць лагістычныя затраты. На постсавецкай прасторы ўсяго два прадпрыемствы, якія займаюцца выпускам тэхнічных ніцей, - Магілёў і завод у горадзе Волжскі ў Расійскай Федэрацыі. А тэхнічныя ніці маюць вельмі шырокае прымяненне - банерныя тканіны, тэнты для грузавых аўтамабіляў, дахавыя матэрыялы і іншае. І ўжо ў красавіку мы пачнём актыўныя работы ў гэтым напрамку", - падкрэсліў Пётр Руднік.

Абмяркоўвалася і пытанне аб новай лініі па вытворчасці тэхнічнай стужкі і рацыянальным выкарыстанні пустуючых вытворчых плошчаў. "Сёння мы паглядзелі плошчы, якія ёсць у прадпрыемства. Гэта гатовыя вытворчыя памяшканні, якія проста трэба прывесці ў парадак, іх можна здаваць у арэнду невялікім вытворчасцям. І мы дамовіліся, што трэба падбіраць невялікія і кампактныя інвестыцыйныя праекты, - адзначыў віцэ-прэм'ер. - Акрамя таго, у прадпрыемства ёсць магчымасць запусціць дадатковую вытворчасць. Цяпер, напрыклад, тут з адходаў вырабляюць тэхнічную стужку для ўпакоўкі. З нашай краіны вывозяць вялікі аб'ём піламатэрыялаў, а дзе браць для іх стужку? Атрымліваецца, што мы закупляем яе. А для таго, каб насыціць унутраны рынак, трэба паставіць яшчэ адну невялікую лінію, коштам каля 1,5 млн еўра. Гэта дасць магчымасць забяспечыць унутраны попыт на такі від прадукцыі".

Юрый Назараў таксама сустрэўся і з калектывам прадпрыемства, абмяркоўваліся асноўныя пасылы VI Усебеларускага народнага сходу. Паводле слоў віцэ-прэм'ера, людзі добра інфармаваны аб прынятых на маштабным форуме прапановах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі