Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Ліп 2022

Нацыянальны цэнтр маркетынгу і пасольства ААЭ абмеркавалі стварэнне беларуска-эмірацкага бізнес-клуба

Нацыянальны цэнтр маркетынгу і пасольства ААЭ абмеркавалі стварэнне беларуска-эмірацкага бізнес-клуба
Фота ncmps.by

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны цэнтр маркетынгу наведаў сёння пасол ААЭ ў Беларусі Ібрагім Салім Махамед аль-Мушарах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе цэнтра.

"На сустрэчы дырэктара цэнтра Мікалая Барысевіча з эмірацкім дыпламатам дасягнута дамоўленасць аб абмене інфармацыяй, карыснай для ацэнкі бізнес-патэнцыялу абедзвюх краін, - адзначылі ў НЦМ. - Субяседнікі дамовіліся, што цэнтр і пасольства аб'яднаюць намаганні для папулярызацыі брэнда "Беларусь" на тэрыторыі ААЭ".

Акрамя таго, бакі прапрацуюць магчымасць стварэння беларуска-эмірацкага бізнес-клуба для садзейнічання развіццю кантактаў паміж краінамі.

"Рэалізацыя дасягнутых дамоўленасцей унясе свой уклад у пашырэнне двухбаковага супрацоўніцтва, якое грунтуецца на прынцыпах дружбы і ўзаемапавагі", - падкрэслілі ў арганізацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі