Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Стд 2020

Нацыянальны павільён Беларусі будзе прадстаўлены на буйнейшай у свеце харчовай выстаўцы ў Дубаі

Нацыянальны павільён Беларусі будзе прадстаўлены на буйнейшай у свеце харчовай выстаўцы ў Дубаі

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны павільён Беларусі будзе прадстаўлены на харчовай выстаўцы Gulfood 2020, якая адкрыецца 17 лютага ў Дубаі, паведамілі БЕЛТА на выставачным прадпрыемстве "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

У "Белінтэрэкспа" звярнулі ўвагу, што Gulfood з'яўляецца буйнейшай у свеце штогадовай выстаўкай прадуктаў харчавання. Удзельнікі беларускай экспазіцыі Belarus. The Taste of Nature змогуць правесці перагаворы з закупшчыкамі і імпарцёрамі з больш як 190 краін. У 2019 годзе ўдзельнікі экспазіцыі заключылі на выстаўцы кантракты на суму $13 млн. "На гэты раз ёсць падставы чакаць не менш знамянальнага выніку", - лічаць у "Белінтэрэкспа". 

Поспех выстаўкі часткова вызначаецца месцам яе правядзення. Аб'яднаныя Арабскія Эміраты - трэці ў свеце рээкспартны рынак, які ўступае толькі Ганконгу і Сінгапуру. Праз ААЭ імпартуецца звыш 80 працэнтаў харчовай прадукцыі ў рэгіёне GCC (Савет супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Персідскага заліва), у які ўваходзіць таксама Бахрэйн, Катар, Кувейт, Аман, Саудаўская Аравія. Агульная колькасць насельніцтва краін GCC - больш як 42 млн чалавек, самі краіны характарызуюцца высокім узроўнем жыцця, з-за геаграфічных асаблівасцей яны вымушаны імпартаваць большую частку харчовай прадукцыі.

Начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Беларусі Аляксей Багданаў адзначыў, што ў 2019 годзе па выніках работы за 11 месяцаў экспарт сельгаставараў у ААЭ вырас амаль у тры разы і склаў $1,8 млн. "У асноўным пастаўляем туды такія біржавыя тавары, як малако сухое, неразведзенае, абястлушчанае, сухая сыроватка. Плануем і прапрацоўваем кантракты на пастаўкі рыбнай прадукцыі, гатовай малочнай прадукцыі. Вядзём перагаворы па пастаўках мяса - курэй і ялавічыны - па стандартах "Халяль", - дадаў Аляксей Багданаў.

Экспазіцыя беларускіх вытворцаў Belarus. The Taste of Nature на выстаўцы Gulfood будзе арганізавана пяты год запар. На гэты раз Беларусь будуць прадстаўляць ААТ "Беллакт", Верхнядзвінскі масласырзавод, Лідскі малочна-кансервавы камбінат, "Праймілк", Слонімскі мясакамбінат, Слуцкі сыраробны камбінат, Тураўскі малочны камбінат. Фарміраванне беларускага павільёна прадаўжаецца.

Удзельнікі беларускай экспазіцыі змогуць прыняць удзел у дзелавой праграме: семінарах па экспертызе і сертыфікацыі халяльнай прадукцыі, B2B-сустрэчах з патэнцыяльнымі партнёрамі.

У выстаўцы Gulfood 2020 прымуць удзел больш за 5 тыс. кампаній са 120 краін. Колькасць наведвальнікаў выстаўкі ў 2019 годзе перасягнула 98 тыс. чалавек са 193 краін. Беларускім удзельнікам выстаўкі ўдалося правесці перагаворы ў тым ліку з прадстаўнікамі Алжыра, Афганістана, Егіпта, Інданезіі, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Нігерыі, ПАР і Японіі.

Арганізатар экспазіцыі Belarus. The Taste of Nature - выставачнае прадпрыемства "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Экспазіцыя арганізавана пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, пасольства Беларусі ў ААЭ і генеральнага консульства Беларусі ў Дубаі.

Экспазіцыі беларускіх вытворцаў Made in Belarus у 2020 годзе будуць арганізаваны больш як у 40 краінах, у тым ліку  ў Азербайджане, Егіпце, Зімбабвэ, Казахстане, Кітаі, Мазамбіку, Амане, Сірыі, Сінгапуры, Таджыкістане, Турцыі, Узбекістане, Эфіопіі, ПАР. Запланаваны таксама экспазіцыі ў Грузіі, Малдове, Нідэрландах, Польшчы, Сербіі, ЗША, Украіне, Францыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі