У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Ліс 2016

Нацыянальны навукова-тэхналагічны парк "БелБіяград" пачне працаваць у Беларусі ў 2017 годзе

22 лістапада, Мінск /Аксана Каруна - БЕЛТА/. Нацыянальны навукова-тэхналагічны парк "БелБіяград" пачне працаваць у Беларусі ў 2017 годзе. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў перад пачаткам XIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Моладзь у навуцы - 2016", адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Цяпер ідзе стадыя рэгістрацыі і стварэння парка. У 2017 годзе ён пачне працаваць", - сказаў Уладзімір Гусакоў.

Паводле яго слоў, цэнтр размесціцца ў сталічным мікрараёне Уручча. Падабраны памяшканні, фарміруецца дырэкцыя парка і пакет першых праектаў.

Праект стварэння Нацыянальнага навукова-тэхналагічнага парка "БелБіяград" быў ініцыіраваны Мінэканомікі ў 2011 годзе. У кастрычніку 2013-га па выніках нарады ва ўрадзе далейшая работа па стварэнні "БелБіяграда" была ўскладзена на НАН Беларусі.

Галоўнай задачай тэхнапарка з'яўляецца развіццё высокіх навукаёмістых галін, звязаных з мікрабіялогіяй, а таксама нанаматэрыяламі і нанатэхналогіямі. "Мы пачнём з бія- і нанатэхналогій. Па гэтых напрамках ужо ёсць праекты. Многія інстытуты гатовы працаваць, прадстаўляюць свае распрацоўкі", - расказаў Уладзімір Гусакоў.

Ён таксама дадаў, што аб гатоўнасці ўдзелу ў праекце заяўляюць замежныя інвестары. "Цяпер працуем над тым, каб прыцягнуць інвестыцыі для стварэння вытворчасцей. Так, напрыклад, кітайскія калегі зацікаўлены інвесціраваць у фармвытворчасць. Ёсць цікавасць з боку расійскіх інвестараў", - дадаў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Паводле задумы, стварэнне "БелБіяграда" стане моцным імпульсам для дынамічнага развіцця высокатэхналагічнага сектара нацыянальнай эканомікі, які будзе абапірацца як на патэнцыял Нацыянальнай акадэміі навук, так і на замежныя распрацоўкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску