Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Врс 2009

Нацыянальная выстава Беларусі адкрылася ў Вільнюсе

16 верасня, Вільнюс /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная выстава Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы адкрылася сёння ў Вільнюсе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі і прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс.

Экспазіцыя ўключае дасягненні Беларусі ў галіне навукі і высокіх тэхналогій. У выставачным цэнтры "ЛІТЭКСПА" каля 160 беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый прадстаўляюць шырокі спектр прадукцыі і паслуг, дэманструюць сучасныя дасягненні нашай эканомікі, патэнцыял яе розных галін. У гэтым годзе колькасць экспазіцый пашырана і ў выставе прымаюць удзел на 40 арганізацый больш, чым у 2007 годзе.

Тут шырока прадстаўлена беларуская аўтамабільная, трактарная, сельскагаспадарчая тэхніка, прадукцыя машынабудавання, нафтахіміі, лёгкай, харчовай і мэблевай прамысловасці, будаўнічыя матэрыялы, бытавыя прыборы і тавары народнага спажывання.

Літва прымае ўжо шостую Нацыянальную выставу Беларусі, якая праходзіць у рамках праграмы Дзён эканомікі, навукі і культуры Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы. Выстава будзе працаваць па 19 верасня.

У студзені-ліпені 2009 года тавараабарот Беларусі і Літвы склаў $238,6 млн., або 52,6 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2008 года. Сальда склалася дадатнае ў памеры $67,7 млн. Наменклатура экспартуемых Беларуссю тавараў налічвае каля 500 пазіцый.-0- 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі