Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Ліс 2020

Нацыянальная пажарная служба Ганы зацікаўлена ў супрацоўніцтве з беларускімі калегамі

Нацыянальная пажарная служба Ганы зацікаўлена ў супрацоўніцтве з беларускімі калегамі

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі Нацыянальнай пажарнай службы Рэспублікі Гана зацікаўлены ў супрацоўніцтве па падрыхтоўцы сваіх спецыялістаў на базе філіяла "Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі" Універсітэта грамадзянскай абароны МНС. Такое меркаванне выказаў кіраўнік дэлегацыі - член праўлення холдынгавай кампаніі абароннай прамысловасці пры Міністэрстве абароны Ганы, наведваючы ўстанову адукацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік універсітэта Андрэй Садоўскі.

"Сёння госці філіяла азнаёміліся з беларускім вопытам падрыхтоўкі спецыялістаў для замежных дзяржаў, наведалі вучэбныя аўдыторыі і лабараторыі філіяла, а таксама пабывалі на палігоне аператыўна-тактычнай падрыхтоўкі ратавальнікаў, дзе азнаёміліся з вучэбнымі пляцоўкамі і магчымасцямі палігона", - расказаў Андрэй Садоўскі.

Напярэдадні ва ўніверсітэце сустрэліся кіраўнік дэлегацыі і намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Андрэй Юржыц. У цэнце ўвагі - пытанні падрыхтоўкі спецыялістаў з Ганы на базе Універсітэта МНС, а таксама пастаўкі аварыйна-выратавальнай тэхнікі, сродкаў індывідуальнай аховы і баявога адзення пажарнага ратавальніка беларускай вытворчасці. Акрамя таго, беларускія спецыялісты афрыканскім гасцям прапанавалі перадавыя распрацоўкі, падыходы і магчымасці Універсітэта грамадзянскай абароны, а таксама беларускі вопыт кадравай падрыхтоўкі спецыялістаў сістэмы МНС Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі