У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Жнв 2016

Нацыянальная экспазіцыя Беларусі прадстаўлена на міжнародным сельгаскірмашы ў Славеніі

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны стэнд Беларусі прадстаўлены на міжнародным кірмашы сельскай гаспадаркі і харчавання AGRA, што праходзіць у Горня Радгона (Славенія) 20-25 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

На стэндзе прадстаўлены прадпрыемствы канцэрна "Белнафтахім", ААТ "МТЗ", ААТ "Гомсельмаш", ААТ "Мінск Крышталь Груп", ААТ "Савушкін прадукт" і СП "Санта-Брэмар".

У час афіцыйнага адкрыцця выстаўкі 20 жніўня нацыянальную экспазіцыю Беларусі наведаў прэм'ер-міністр Славеніі Міра Цэрар, які высока ацаніў якасць прадукцыі, што вырабляецца беларускімі прадпрыемствамі.

"Арганізатарам нацыянальнай экспазіцыі - ТАА "Белінтэрэкспа" сумесна з пасольствам Беларусі ў Венгрыі 22 жніўня арганізавана прэзентацыя Беларусі, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі славенскіх і венгерскіх дзелавых колаў і бізнес-асацыяцый, - паведамілі ў прэс-службе. - На прэзентацыі былі прадстаўлены экспартныя і інвестыцыйныя магчымасці Беларусі, а таксама праведзены перагаворы паміж зацікаўленымі кампаніямі. Па выніках падпісаны шэраг кантрактаў на пастаўку беларускай прадукцыі ў Славенію".

З інфармацыяй аб стане і перспектывах развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Славеніі выступіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Славеніі Аляксандр Хайноўскі. На выстаўцы ён сустрэўся з дзяржаўным сакратаром Міністэрства сельскай гаспадаркі, лясной гаспадаркі і харчавання Славеніі Таняй Стрніша. На сустрэчы абмеркаваны пытанні далейшага ўмацавання супрацоўніцтва ў сельскагаспадарчай сферы.

23 жніўня адбылася кантактна-кааперацыйная біржа з удзелам беларускіх прадпрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс