Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Чэр 2022

Нацыянальная экспазіцыя Беларусі прадстаўлена на галоўнай выстаўцы Кеніі

Нацыянальная экспазіцыя Беларусі прадстаўлена на галоўнай выстаўцы Кеніі
Фота belinterexpo.by

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная экспазіцыя Беларусі прадстаўлена на галоўнай выстаўцы Кеніі, паведамілі БЕЛТА ў "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Нацыянальная экспазіцыя Беларусі прадстаўлена на 23-й міжнароднай выстаўцы Kenya International Trade Exhibition, якая праходзіць 9-11 чэрвеня ў Найробі. У ёй прымаюць удзел больш за 10 вядучых беларускіх прадпрыемстваў харчовай прамысловасці і фармацэўтычнай галіны.

У цырымоніі адкрыцця экспазіцыі прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кеніі Павел Узяткін, начальнік упраўлення каардынацыі паставак на ўнутраны рынак і знешнегандлёвай дзейнасці канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Ігар Груцо і рэгіянальны дырэктар кампаніі Expogroup Дункан Нджаге.

Падчас цырымоніі Дункан Нджаге падзякаваў Беларусі за ўдзел у выстаўцы, адзначыў вялікі патэнцыял у развіцці гандлёва-эканамічных адносін Беларусі і Кеніі. Ён выказаў упэўненасць, што ўдзел у выстаўцы прынясе беларускім кампаніям новыя кантакты і дамоўленасці з кенійскімі бізнесменамі. Таксама павільён Беларусі наведала галоўны адміністрацыйны сакратар Міністэрства аховы здароўя Кеніі Мерсі Мвангангі.

У беларускай экспазіцыі прымаюць удзел прадпрыемствы канцэрна "Белдзяржхарчпрам" - Мінскі маргарынавы завод, "Мінск-Крышталь", Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод "Белалка", Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод, "Белсолад", а таксама прадпрыемства "Белмедпрэпараты". Сваю прадукцыю завочна прадстаўляюць кандытарскія фабрыкі "Камунарка", "Чырвоны харчавік", "Слодыч", "Крыніца", "Лідскія харчовыя канцэнтраты" і інш.

Беларусь мае статус афіцыйнага партнёра выстаўкі. Экспазіцыя арганізавана Беларускай гандлёва-прамысловай палатай пры падтрымцы і ўдзеле пасольства Беларусі ў Рэспубліцы Кенія, выставачны аператар - прадпрыемства "Белінтэрэкспа" БелГПП.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі