Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Jul 2022

Нацыянальная экспазіцыя Беларусі будзе прадстаўлена на шматгаліновай выстаўцы ў Турцыі

Нацыянальная экспазіцыя Беларусі будзе прадстаўлена на шматгаліновай выстаўцы ў Турцыі
Фота з сайта ncmps.by

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная экспазіцыя Беларусі 2-5 лістапада будзе прадстаўлена ў Стамбуле ў рамках міжнароднай шматгаліновай выстаўкі MUSIAD Expo, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу.

Удзел айчынных прадпрыемстваў і арганізацый у нацыянальнай экспазіцыі ў рамках гэтай выстаўкі будзе садзейнічаць устанаўленню новых дзелавых кантактаў з патэнцыяльнымі партнёрамі, нарошчванню беларускага экспарту і дыверсіфікацыі таварнай наменклатуры.

"Турцыя з'яўляецца важным партнёрам Беларусі, што пацвярджаецца ростам знешнегандлёвага абароту. Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у мінулым годзе тавараабарот паміж дзвюма краінамі склаў $1081,6 млн (146 працэнтаў да 2020 года), у тым ліку экспарт - $360,5 млн (270 працэнтаў), імпарт - $721,1 млн (119 працэнтаў). У 2021 годзе абарот паслуг паміж Беларуссю і Турцыяй склаў $94,8 млн (162 працэнты), экспарт - $52,8 млн (134 працэнты), імпарт - $42 млн (220 працэнтаў)", - расказалі ў цэнтры.

Нацыянальны цэнтр маркетынгу аказвае поўную падтрымку айчынным прадпрыемствам па арганізацыі іх удзелу ў экспазіцыі: прыярытэтнае размяшчэнне ў выставачным комплексе, распрацоўка індывідуальнага дызайн-праекта стэнда, рэкламна-інфармацыйная падтрымка, комплекснае вырашэнне арганізацыйных пытанняў. НЦМ сумесна з пасольствам Беларусі ў Турцыі і Асацыяцыяй незалежных прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў MUSIAD таксама акажа садзейнічанне ў прыцягненні на беларускі стэнд патэнцыяльных партнёраў для правядзення сустрэч і перагавораў.

MUSIAD Expo - найбуйнейшае шматпрофільнае мерапрыемства Турцыі, якое праводзіцца турэцкай Асацыяцыяй незалежных прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў MUSIAD пры падтрымцы турэцкага ўрада раз у два гады. У 2020 годзе ў выстаўцы прынялі ўдзел больш за 500 кампаній і звыш 100 тыс. наведвальнікаў са 125 краін свету, праведзена 8 тыс. B2B-сустрэч.

Асноўныя раздзелы выстаўкі - харчовая прамысловасць, сельская гаспадарка, будаўніцтва, машынабудаванне і аўтамабілебудаванне, станкабудаванне, металургія, нафтахімічная прамысловасць, фармацэўтыка і ахова здароўя, сфера паслуг, турызм, нерухомая маёмасць, спажывецкія тавары, мэбля, энергетыка, лагістыка, інфармацыйныя тэхналогіі, тэкстыльная, швейная і абутковая прамысловасці, скургалантарэя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі