Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Жнв 2019

Нацыянальная экспазіцыя Беларусі адкрылася на выстаўцы FoodAgro ў Кеніі

Нацыянальная экспазіцыя Беларусі адкрылася на выстаўцы FoodAgro ў Кеніі
Фота Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Міністэрства замежных спраў

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння на міжнароднай выстаўцы прадуктаў харчавання, гасцінічнага бізнесу і сельскай гаспадаркі FoodAgro ў Найробі (Кенія) пачала работу Нацыянальная экспазіцыя Беларусі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу Міністэрства замежных спраў, што з'яўляецца арганізатарам экспазіцыі.

Сваю прадукцыю прадставілі прадпрыемствы канцэрна "Белдзяржхарчпрам", ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Лідсельмаш", адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Гомсельмаш", "МТЗ", "МАЗ", "Бабруйскаграмаш", "Лідахлебапрадукт", а таксама ўнітарнае прадпрыемства "Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў".

Ва ўрачыстым адкрыцці экспазіцыі прынялі ўдзел пасол Беларусі ў Кеніі Дзмітрый Куптэль, прадстаўнікі Кенійскай нацыянальнай гандлёва-прамысловай палаты, Міністэрства прамысловасці, гандлю і кааператываў Рэспублікі Кенія.

FoodAgro - састаўная частка буйнейшага выставачнага мерапрыемства ва Усходняй Афрыцы - Kenya International Trade Exhibition (KITE). У гэтым годзе выстаўка будзе праходзіць 22-і раз. Беларусь упершыню прымае ў ёй удзел.  Форум прадоўжыцца па 3 жніўня. Плануецца, што ўдзел Беларусі ў выстаўцы будзе садзейнічаць прасоўванню на кенійскі рынак беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання, угнаенняў, сельгаспрадукцыі, а таксама стане стартавай пляцоўкай для выхаду беларускіх прадпрыемстваў на рынкі краін КОМЕСА (інтэграцыйнае аб'яднанне Усходняй і Паўднёвай Афрыкі).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі