Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Кст 2025

Нацбанк з 20 кастрычніка аднаўляе куплю-продаж мерных зліткаў з каштоўных металаў

Нацбанк з 20 кастрычніка аднаўляе куплю-продаж мерных зліткаў з каштоўных металаў
Фота з архiва

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі з 20 кастрычніка 2025 года аднаўляе правядзенне аперацый куплі-продажу мерных зліткаў з каштоўных металаў з юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі, а таксама з фізічнымі асобамі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацбанка.

Прадавацца і выкупляцца будуць зліткі, вырабленыя ў Беларусі, а таксама зліткі, вырабленыя за яе межамі, пры наяўнасці на іх абрэвіятуры Нацыянальнага банка.

Цэны куплі-продажу мерных зліткаў з каштоўных металаў будуць устанаўлівацца штодзённа і размяшчацца на афіцыйным сайце Нацбанка.

Аперацыі куплі-продажу мерных зліткаў з каштоўных металаў з фізічнымі асобамі ажыццяўляюцца ў касах Нацыянальнага банка, размешчаных па адрасе: г.Мінск, вул.Талстога, 6. Час работы кас: панядзелак-чацвер з 8.30 да 15.30; пятніца - з 8.30 да 14.30. У перадсвяточныя дні час работы кас скарачаецца на гадзіну.

Таксама купіць або прадаць мерныя зліткі з каштоўных металаў па-ранейшаму можна будзе ў банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях, якія ажыццяўляюць названыя аперацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі