Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Снж 2019

Нацбанк вызначыў задачы на 2020 год

31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Апублікавана карта асноўных задач Нацыянальнага банка на 2020 год, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Нацбанка.

"Карта асноўных задач Нацыянальнага банка з'яўляецца ключавым элементам стратэгічнага планавання. Яна замацоўвае іерархію мэт і задач, вызначае накіраванасць дзеянняў цэнтральнага банка краіны па іх вырашэнні", - адзначылі ў Нацбанку.

Дэкларуемыя мэты - забеспячэнне цэнавай і фінансавай стабільнасці - традыцыйныя для большасці цэнтральных банкаў. Падтрыманне інфляцыі прадугледжана ў межах 5 працэнтаў.

"Дасягненне гэтых мэт забяспечвае фарміраванне спрыяльных умоў для ўстойлівага эканамічнага развіцця", - дадалі ў Нацбанку.

Асноўныя мэты дзейнасці Нацбанка вызначаны з улікам палажэнняў Банкаўскага кодэкса і норм указа ад 23 лютага 2016 года нумар 78 "Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі