Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Aug 2018

Нацбанк у 2019 годзе захавае гібкую курсавую палітыку для рэагавання на знешнія шокі

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк у 2019 годзе мае намер захаваць гібкую курсавую палітыку для рэагавання на знешнія шокі, паведаміў сёння журналістам у Савеце Міністраў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Сяргей Калечыц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Курсавая палітыка захавае дастатковую гібкасць, каб своечасова рэагаваць на знешнія шокі, якія мы іншым разам адчуваем", - сказаў Сяргей Калечыц.

У наступным годзе асноўнай мэтай грашова-крэдытнай палітыкі па-ранейшаму будзе абмежаванне інфляцыйных працэсаў. "Мы разлічваем стрымаць інфляцыю ў межах 5 працэнтаў (снежань адносна снежня папярэдняга года). Для гэтага мы будзем працаваць у рэжыме манетарнага таргетавання, інакш кажучы ажыццяўляць кантроль за шырокай грашовай масай", - адзначыў намеснік старшыні Нацбанка.

Прадоўжыцца паступовае зніжэнне ўзроўню працэнтных ставак па меры магчымасцей. Захаваецца задача нарошчвання золатавалютных рэзерваў і ў цэлым развіцця фінансавага і банкаўскага рынку.

Што датычыцца знешняга доўгу, то ў 2019 годзе прадугледжана своечасовая і поўная выплата па даўгах. "Часткова яны будуць рэфінансаваны, часткова пагашаны за кошт іншых крыніц валютных даходаў", - удакладніў Сяргей Калечыц.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі