Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Sep 2017

Нацбанк пракаменціраваў прапанову адмовіцца ад валютнай прывязкі ў дагаворах

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Сяргей Калечыц пракаменціраваў сёння журналістам прапанову адмовіцца ад валютнай прывязкі ў дагаворах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сяргей Калечыц адзначыў, што Нацыянальны банк праводзіць вялікую работу па дэдаларызацыі эканомікі Беларусі. "У выніку шэрага абставін у нас склаўся высокі ўзровень даларызацыі. Гэта датычыцца выкарыстання замежнай валюты і як сродку накаплення, і як сродку плацяжоў. Да гэтага часу дзейнічаў шэраг дазволаў для асобных суб'ектаў, для асобных напрамкаў дзейнасці выкарыстоўваць валюту. Мы разумеем, каб узмацніць ролю нацыянальнай валюты і адысці ад выкарыстання замежнай, перш за ўсё трэба забяспечыць стабільнасць нацыянальнай валюты. І сёння для гэтага робіцца ўсё неабходнае, і мы бачым рэзультат гэтай работы", - сказаў ён.

Пры гэтым намеснік старшыні праўлення Нацбанка звярнуў увагу, што ёсць і другі складнік работы па дэдаларызацыі. "Гэта адыход ад такіх дазволаў, адыход ад якіх-небудзь прэферэнцый, якія атрымлівалі некаторыя галіны, некаторыя прадпрыемствы, маючы магчымасць выкарыстоўваць замежную валюту. І мы ў гэтым напрамку працуем. У ідэале лічым, што трэба адыходзіць ад прывязкі да замежнай валюты ва ўсіх астатніх момантах - гэта і падлік розных плацяжоў, нават калі не ў валюце, то ў прывязцы да гэтай валюты. Разглядаецца такая ініцыятыва (адмова ад валютнай прывязкі ў дагаворах паміж рэзідэнтамі. - Заўвага БЕЛТА), але гэта пытанне не аднаго дня. Яно патрабуе ўсебаковага абмеркавання. Але ў цэлым, мы лічым, што гэта было б правільна - разгледзець такую ініцыятыву", - падкрэсліў Сяргей Калечыц.

Разам з планам па дэдаларызацыі ёсць план лібералізацыі валютнага заканадаўства. "Ён прадугледжвае шэраг мерапрыемстваў, якія датычацца таго, што калі ўнутры нашай эканомікі павінна выкарыстоўвацца пераважна нацыянальная валюта, то, з іншага боку, важным фонам для гэтага павінна быць магчымасць свабодна для знешніх разлікаў набываць і выкарыстоўваць валюту без якіх-небудзь абмежаванняў. Прадугледжваецца і паступовая адмена абавязковага продажу валюты, і аблягчэнне доступу да куплі валюты, і адмена мэтавага накіравання. У канчатковым выніку - поўная лібералізацыя адносін, звязаных з перамяшчэннем капіталу. Але гэта таксама пытанне не аднаго дня, яно патрабуе складаных рашэнняў у плане заканадаўства, а таксама ўмацавання эканамічнага фундамента", - канстатаваў ён.

Намеснік старшыні праўлення Нацбанка расказаў, што ўсе мерапрыемствы па лібералізацыі валютнага заканадаўства разлічаны да 2020 года, а ад абавязковага продажу валюты плануецца адысці ўжо ў 2018 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі