У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Ліс 2009

Нацбанк Беларусі з 1 снежня зніжае стаўку рэфінансавання з 14 працэнтаў да 13,5 працэнта гадавых

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі прыняў рашэнне аб зніжэнні з 1 снежня 2009 года на 0,5 працэнтнага пункта стаўкі рэфінансавання да 13,5 працэнта гадавых (пастанова ад 20 лістапада 2009 года нумар 187). Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі галоўнай банкаўскай установы краіны.

 У паведамленні Нацбанка гаворыцца, што падставай для такога кроку паслужылі ўстойлівае зніжэнне ўзроўню інфляцыі, рост дэпазітаў насельніцтва, стабільная сітуацыя на ўнутраным валютным рынку і шэраг іншых пазітыўных тэндэнцый у эканоміцы краіны.

 Акрамя таго, гэтаму спрыяла праводзімая працэнтная і курсавая палітыка. Нараўне з іншымі манетарнымі інструментамі яна станоўча паўплывала на павышэнне прывабнасці рублёвых зберажэнняў грамадзян і захаванне даверу насельніцтва да нацыянальнай валюты.

 Нацыянальны банк і ў далейшым будзе падтрымліваць высокую прывабнасць укладаў у нацыянальнай валюце і забяспечваць даступнасць крэдытаў для насельніцтва і прадпрыемстваў.-0- 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску