Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Jun 2017

Натарыусы будуць выступаць пасрэднікамі пры рэгістрацыі бізнесу ў Беларусі

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Натарыусы будуць выступаць пасрэднікамі пры рэгістрацыі бізнесу ў Беларусі, аб гэтым паведаміў сёння міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі ў час міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Пазасудовая абарона правоў фізічных і юрыдычных асоб: сучасны стан і перспектывы развіцця натарыята", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння разглядаецца пытанне аб тым, каб натарыусы выступалі ў якасці пасрэднікаў пры рэгістрацыі бізнесу. У прыватнасці, дэкрэт Прэзідэнта, які адкарэкціраваў умовы стварэння прадпрыемстваў і арганізацый, прадугледзеў гэты інстытут пасрэдніцтва. І ў хуткім часе натарыусы змогуць выступаць пасрэднікамі", - адзначыў Алег Сліжэўскі.

Міністр растлумачыў, што сёння чалавек, які хоча адкрыць свой бізнес, можа самастойна падаць дакументы ў папяровай форме ў рэгістрацыйны орган або ж пераслаць іх у электронным выглядзе па інтэрнэце, засведчыўшы іх лічбавым подпісам. Але для гэтага яму патрэбна набыць электронны лічбавы подпіс. Інстытут пасрэдніцтва дасць магчымасць будучаму бізнесмену звярнуцца да натарыуса, які перавядзе іх у электронны выгляд, падпіша сваім лічбавым подпісам і накіруе ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Атрымаць дакументы, якія пацвярджаюць дзяржрэгістрацыю юрыдычнай асобы або змяненні, унесеныя ва ўстаноўчыя дакументы, можна будзе таксама ў натарыуса. "Інстытут пасрэдніцтва дасць магчымасць эканоміць час людзей, якія рэгіструюць сваю справу", - падкрэсліў Алег Сліжэўскі.

Старшыня Беларускай натарыяльнай палаты Наталля Барысенка дадала, што нараўне з эканоміяй часу дзякуючы такому пасрэдніцтву будзе забяспечана даступнасць паслугі. "Натарыяльная сетка ў нас у краіне вельмі разгалінаваная - 208 кантор ва ўсёй Беларусі, якія працуюць з 8.00 да 20.00", - рэзюмавала яна.

Сёння ў Мінску праходзіць міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Пазасудовая абарона правоў фізічных і юрыдычных асоб: сучасны стан і перспектывы развіцця натарыята".

У рабоце форуму прымаюць удзел прадстаўнікі Нацыянальнага сходу Беларусі, Адміністрацыі Прэзідэнта, Міністэрства юстыцыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Беларусі, а таксама прадстаўнікі натарыяльных супольнасцей такіх краін, як Аўстрыя, Андора, Германія, Казахстан, Расія, Турцыя, Польшча.

У парадак дня ўключаны пытанні прававога рэгулявання натарыяльнай дзейнасці, прафесійнай этыкі натарыуса, міжнароднага супрацоўніцтва і перспектыў развіцця натарыята, у тым ліку з прымяненнем інфармацыйных тэхналогій.

У час форуму адбудзецца сустрэча кіраўнікоў натарыяльных супольнасцей краін - удзельніц ЕАЭС, галоўнай тэмай якой стане наладжванне інфармацыйнага абмену данымі паміж натарыусамі дзяржаў - членаў саюза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі