Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Врс 2017

Нарматыў абавязковага продажу валютнай выручкі з 1 кастрычніка зніжаецца да 10 працэнтаў

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нарматыў абавязковага продажу выручкі ў замежнай валюце суб'ектаў гаспадарання - рэзідэнтаў зніжаецца з 1 кастрычніка 2017 года з 20 працэнтаў да 10 працэнтаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка Беларусі.

Адпаведная норма замацавана пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 6 верасня 2017 года нумар 368-1 "Аб унясенні змяненняў у пастанову Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня 2006 г. нумар 129".

Гэта рашэнне прынята Нацбанкам у рамках рэалізацыі паслядоўна праводзімай палітыкі лібералізацыі валютных адносін і з улікам стабільнай сітуацыі на валютным рынку, якая працяглы час характарызуецца ўстойлівым перавышэннем прапанавання замежнай валюты над попытам на яе.

Чарговае зніжэнне нарматыву абавязковага продажу выручкі ў замежнай валюце будзе садзейнічаць развіццю экспартнага патэнцыялу суб'ектаў гаспадарання Беларусі і стане паслядоўным крокам у напрамку гарманізацыі валютнага заканадаўства ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі